Што трэба ведаць пра прыватнасць у сэрвісах Google?
Вы наведалі правільнае месца! Прачытайце пытанні, якія часцей за ўсё задаюць дзеці, напрыклад, як бацькі могуць дапамагчы карыстацца прадуктамі і сэрвісамі Google, якую інфармацыю выкарыстоўвае Google і многае іншае.
Да ведама бацькоў: гэта інфармацыя тычыцца толькі Уліковых запісаў Google пад кіраваннем Family Link,, створаных для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў (або згодна з абмежаваннем па ўзросце ў вашай краіне). Каб даведацца больш, азнаёмцеся з Паведамленнем аб прыватнасці і Палітыкай прыватнасці.
Хто кіруе маім уліковым запісам?
Адзін з бацькоў кіруе вашым Уліковым запісам Google. Бацькі могуць карыстацца праграмай Family Link, якая дапамагае ажыццяўляць такое кіраванне. Вы зможаце самастойна кіраваць сваім уліковым запісам, калі дасягняце пэўнага ўзросту.
Бацькі могуць:
- Уваходзіць у ваш уліковы запіс, змяняць пароль вашага ўліковага запісу, а таксама могуць выдаліць ваш уліковы запіс.
- Блакіраваць ваш тэлефон або планшэт.
- Сачыць за месцазнаходжаннем вашага тэлефона або планшэта.
- Выбіраць праграмы, якімі вы зможаце карыстацца.
- Бачыць, колькі часу вы карыстаецеся праграмамі.
- Выбіраць змесціва, якое вы зможаце бачыць у некаторых праграмах Google, такіх як Google Пошук, YouTube ці Google Play.
- Выбіраць налады адсочвання дзеянняў. (Гэта налады, з дапамогай якіх захоўваецца інфармацыя аб вашых дзеяннях у Google.)
- Выбіраць налады і дазволы для вашых праграм.
- Выбіраць імя, дату нараджэння і іншую інфармацыю, якая будзе згадвацца ў вашым уліковым запісе.
- Выбіраць, што вы можаце спампоўваць або купляць у некаторых прадуктах Google, напрыклад у Google Play.
Як і ў якіх мэтах Google выкарыстоўвае маю інфармацыю?
Мы можам захоўваць некаторую інфармацыю, якую нам далі вашы бацькі ці вы, напрыклад ваша імя і дату нараджэння. Таксама мы можам захоўваць інфармацыю, калі вы карыстаецеся нашымі праграмамі ці сайтамі. Мы прыкладаем усе намаганні, каб абараніць гэту інфармацыю, і выкарыстоўваем яе ў розных мэтах — напрыклад, каб зрабіць праграмы і сайты Google больш карыснымі для вас.
Разам з бацькамі даведайцеся пра дадатковыя мэты, у якіх мы можам выкарыстоўваць вашу інфармацыю:
- Забеспячэнне лепшай працы нашых праграм і сайтаў. Напрыклад, калі вы шукаеце "шчанюкі" праз Google Пошук, мы выкарыстоўваем гэту інфармацыю, каб паказаць вам больш змесціва, якое тычыцца шчанюкоў.
- Паляпшэнне якасці нашых праграм і сайтаў. Напрыклад, калі штосьці не працуе, мы можам выкарыстаць гэту інфармацыю для выпраўлення праблемы.
- Абарона Google, нашых карыстальнікаў і публікі. Мы выкарыстоўваем інфармацыю для забеспячэння лепшай абароны людзей у інтэрнэце.
- Распрацоўка новых праграм і сайтаў. Мы даведваемся, якім чынам людзі карыстаюцца існуючымі праграмамі і сайтамі і на падставе гэтай інфармацыі генерыруем ідэі наконт распрацоўкі новых прадуктаў Google.
- Паказ змесціва, якое можа вам падабацца. Напрыклад, калі вам падабаецца глядзець відэа пра жывёл у YouTube Kids, мы можам прапанаваць вам больш такіх відэа.
- Паказ рэкламы на падставе інфармацыі, такой як сайт, на якім вы знаходзіцеся.
- Сувязь з вамі. Напрыклад, мы можам выкарыстоўваць ваш адрас электроннай пошты для адпраўкі вам паведамленняў. Заўсёды запытвайце ў каго-небудзь з бацькоў, перш чым адкрываць паведамленні ад незнаёмых карыстальнікаў.
Ці магу я ўказаць Google, што трэба захоўваць?
Так, у вас ёсць магчымасць уносіць змены ў некаторую інфармацыю, якая тычыцца вас. Калі вы зменіце налады прыватнасці, такія як "Адсочванне дзеянняў", мы адправім вашым бацькам апавяшчэнне аб гэтым. Яны таксама могуць дапамагчы вам змяніць вашы налады.
Вы і вашы бацькі заўсёды можаце праглядаць інфармацыю пра вас і ваш Уліковы запіс Google і кіраваць ёю.
Ці абагульвае Google маю асабістую інфармацыю з іншымі?
Ёсць некалькі прычын, па якіх мы можам абагульваць вашу асабістую інфармацыю, такую як імя, па-за межамі Google. Калі мы абагульваем такую інфармацыю, мы прымаем усе меры для яе абароны.
Мы можам абагульваць некаторую асабістую інфармацыю:
- З вашымі бацькамі і вашай сямейнай групай у Google
- З кампаніямі, з якімі мы працуем
- Калі вашы бацькі даюць на гэта дазвол
- Калі гэта патрабуецца па законе
Хто яшчэ можа бачыць, што я абагульваю ў інтэрнэце?
Усё, што вы абагульваеце ў інтэрнэце, напрыклад электронныя лісты ці фота, могуць бачыць многія людзі. Абагульвайце толькі з тымі людзьмі, якім давяраеце. Калі ёсць сумненні, запытайце ў кагосьці з бацькоў або іншых удзельнікаў сямейнай групы.
Хочаце даведацца больш? Папрасіце бацькоў дапамагчы вам азнаёміцца з нашай Палітыкай прыватнасці.
Што трэба ведаць пра прыватнасць у сэрвісах Google?
Вы наведалі правільнае месца! Тут можна даведацца, якім чынам Google збірае і выкарыстоўвае інфармацыю, атрыманую ў працэсе выкарыстання вамі нашых праграм і сайтаў. Вы таксама даведаецеся, як бацькі могуць дапамагчы вам кіраваць Уліковым запісам Google і прыладамі.
Да ведама бацькоў: гэта інфармацыя тычыцца толькі Уліковых запісаў Google пад кіраваннем Family Link,, створаных для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў (або згодна з абмежаваннем па ўзросце ў вашай краіне). Каб даведацца больш, азнаёмцеся з Паведамленнем аб прыватнасці і Палітыкай прыватнасці.
Хто кіруе маім уліковым запісам?
Адзін з бацькоў кіруе вашым Уліковым запісам Google. Бацькі могуць карыстацца праграмай Family Link, якая дапамагае ажыццяўляць такое кіраванне, пакуль вы не дасягняце пэўнага ўзросту, пачынаючы з якога зможаце кіраваць сваім уліковым запісам самастойна.
Бацькі могуць:
- Уваходзіць у ваш уліковы запіс, змяняць пароль вашага ўліковага запісу, а таксама могуць выдаліць ваш уліковы запіс.
- Усталёўваць абмежаванні на тое, колькі часу і калі вы можаце карыстацца сваімі прыладамі, такімі як тэлефоны і планшэты.
- Сачыць за месцазнаходжаннем вашага тэлефона або планшэта.
- Выбіраць, якімі праграмамі вы можаце карыстацца.
- Бачыць, колькі часу вы карыстаецеся праграмамі.
- Кіраваць наладамі змесціва для некаторых праграм і сайтаў Google, такіх як Google Пошук, YouTube або Google Play. Ад гэтых налад залежыць, што вы можаце бачыць.
- Кіраваць наладамі адсочвання дзеянняў для вашага ўліковага запісу, такіх як гісторыя YouTube, у тым ліку забараняць вам кіраваць імі самастойна.
- Праглядаць дазволы для праграм на вашым тэлефоне або планшэце, напрыклад: ці могуць вашы праграмы карыстацца мікрафонам, камерай ці мець доступ да кантактаў.
- Праглядаць, змяняць ці выдаляць інфармацыю, якая тычыцца вашага ўліковага запісу, такую як ваша імя, пол, дату нараджэння.
- Ухваляць вашы спампоўкі і куплі ў некаторых праграмах Google і на сайтах, такіх як Google Play.
Як і ў якіх мэтах Google выкарыстоўвае маю інфармацыю?
Як і большасць сайтаў і праграм, мы збіраем інфармацыю, якую нам прадстаўляеце вы або вашы бацькі, напрыклад ваша імя і дзень нараджэння. Акрамя таго, мы збіраем інфармацыю пра тое, як вы карыстаецеся нашымі праграмамі і сайтамі. Мы прыкладаем усе намаганні, каб абараніць гэту інфармацыю, і выкарыстоўваем яе для таго, каб зрабіць нашы прадукты больш карыснымі для вас. Напрыклад, мы збіраем даныя ў наступных мэтах:
- Забеспячэнне лепшай працы нашых праграм і сайтаў. Напрыклад, калі вы шукаеце "спорт" праз Google Пошук, мы выкарыстоўваем гэту інфармацыю, каб паказаць вам больш змесціва, якое тычыцца спорту.
- Паляпшэнне якасці нашых праграм і сайтаў. Напрыклад, калі штосьці не працуе, мы можам выкарыстаць гэту інфармацыю для выпраўлення праблемы.
- Абарона Google, нашых карыстальнікаў і публікі. Мы выкарыстоўваем інфармацыю для забеспячэння лепшай абароны людзей у інтэрнэце, напрыклад для выяўлення і прадухілення махлярства.
- Распрацоўка новых праграм і сайтаў. Мы даведваемся, якім чынам людзі карыстаюцца існуючымі праграмамі і сайтамі і на падставе гэтай інфармацыі генерыруем ідэі наконт распрацоўкі новых прадуктаў Google.
- Персаналізаванае змесціва. Гэта азначае, што мы паказваем вам тое, што, на нашу думку, можа вам падабацца. Напрыклад, калі вам падабаецца глядзець відэа пра жывёл на YouTube Kids, мы можам рэкамендаваць вам для прагляду дадатковыя відэа на гэту тэму.
- Паказ рэкламы на падставе інфармацыі, такой як сайт, на якім вы знаходзіцеся.
- Сувязь з вамі. Напрыклад, мы можам выкарыстоўваць ваш адрас электроннай пошты для адпраўкі вам апавяшчэння пра праблемы з бяспекай. Заўсёды запытвайце ў каго-небудзь з бацькоў, перш чым адкрываць паведамленні ад незнаёмых карыстальнікаў.
Ці магу я ўказаць Google, што трэба захоўваць?
Так, у вас ёсць магчымасць уносіць змены ў некаторую інфармацыю, якая тычыцца вас. Напрыклад, калі вы не хочаце, каб мы захоўвалі вашу гісторыю YouTube ва Уліковым запісе Google, вы можаце выключыць яе запіс. Калі вы зменіце налады прыватнасці, такія як "Адсочванне дзеянняў", мы адправім вашым бацькам апавяшчэнне аб гэтым. Яны таксама могуць дапамагчы вам змяніць вашы налады.
Вы і вашы бацькі заўсёды можаце праглядаць інфармацыю пра вас і ваш Уліковы запіс Google і кіраваць ёю.
Ці абагульвае Google маю асабістую інфармацыю з іншымі?
Ёсць некалькі прычын, па якіх мы можам абагульваць вашу асабістую інфармацыю, такую як імя і адрас электроннай пошты, па-за межамі Google. Калі мы абагульваем такую інфармацыю, мы прымаем усе меры для яе абароны.
Мы можам абагульваць некаторую асабістую інфармацыю:
- З вашымі бацькамі і вашай сямейнай групай у Google
- З кампаніямі, з якімі мы працуем
- Калі вашы бацькі даюць на гэта дазвол
- Калі гэта патрабуецца па законе
Хто яшчэ можа бачыць, што я абагульваю ў інтэрнэце?
Усё, што вы абагульваеце ў інтэрнэце, напрыклад электронныя лісты ці фота, могуць бачыць многія людзі. Усё, што было абагулена ў інтэрнэце, вельмі цяжка адтуль выдаліць. Абагульвайце толькі з тымі людзьмі, якім давяраеце. Калі ёсць сумненні, запытайце ў кагосьці з бацькоў або іншых удзельнікаў сямейнай групы.
Хочаце даведацца больш? Папрасіце бацькоў дапамагчы вам азнаёміцца з нашай Палітыкай прыватнасці.
Што трэба ведаць пра прыватнасць у сэрвісах Google?
Тут можна даведацца, якім чынам Google збірае і выкарыстоўвае інфармацыю, атрыманую ў працэсе выкарыстання вамі нашых праграм і сайтаў. Вы таксама даведаецеся, як бацькі могуць дапамагчы вам кіраваць Уліковым запісам Google і прыладамі.
Гэта інфармацыя тычыцца толькі Уліковых запісаў Google пад кіраваннем Family Link, створаных для дзяцей і падлеткаў, якія яшчэ не дасягнулі мінімальнага ўзросту, з якога дазваляецца самастойна кіраваць сваім уліковым запісам. Каб даведацца больш, азнаёмцеся з Паведамленнем аб прыватнасці і Палітыкай прыватнасці.
Ці могуць бацькі дапамагаць мне кіраваць уліковым запісам?
Вашы бацькі могуць карыстацца праграмай Family Link, каб дапамагчы вам кіраваць некаторымі аспектамі вашага Уліковага запісу Google. У залежнасці ад таго, якой прыладай вы карыстаецеся, яны могуць:
- Уваходзіць у ваш уліковы запіс, змяняць пароль вашага ўліковага запісу, а таксама могуць выдаліць ваш уліковы запіс.
- Усталёўваць абмежаванні на тое, колькі часу і калі вы можаце карыстацца сваімі прыладамі.
- Бачыць месцазнаходжанне вашых прылад, якія ўключаны і на якіх выкананы ўваход ва ўліковы запіс.
- Кіраваць вашымі праграмамі і бачыць, колькі часу вы імі карыстаецеся.
- Кіраваць наладамі змесціва для некаторых праграм і сайтаў Google, такіх як Google Пошук, YouTube або Google Play. Ад гэтых налад залежыць, што вы можаце бачыць.
- Кіраваць наладамі адсочвання дзеянняў для вашага ўліковага запісу, такіх як гісторыя YouTube, у тым ліку забараняць вам кіраваць імі самастойна.
- Праглядаць дазволы для праграм на вашай прыладзе, напрыклад: ці могуць вашы праграмы карыстацца мікрафонам, камерай ці мець доступ да кантактаў.
- Праглядаць, змяняць ці выдаляць інфармацыю, якая тычыцца вашага ўліковага запісу, такую як ваша імя, пол, дату нараджэння.
- Ухваляць вашы спампоўкі і куплі ў некаторых праграмах Google і на сайтах, такіх як Google Play.
Як і ў якіх мэтах Google збірае і выкарыстоўвае маю інфармацыю?
Як і большасць сайтаў і праграм, мы збіраем інфармацыю, якую нам прадстаўляеце вы або вашы бацькі, напрыклад ваша імя і дзень нараджэння. Акрамя таго, мы збіраем інфармацыю пра тое, як вы карыстаецеся нашымі праграмамі і сайтамі. Мы прыкладаем усе намаганні, каб абараніць гэту інфармацыю, і выкарыстоўваем яе для таго, каб зрабіць нашы прадукты больш карыснымі для вас. Напрыклад, мы збіраем даныя ў наступных мэтах:
- Абарона Google, нашых карыстальнікаў і публікі. Мы выкарыстоўваем даныя для забеспячэння лепшай абароны людзей у інтэрнэце, напрыклад для выяўлення і прадухілення махлярства.
- Забеспячэнне нашых паслуг. Мы выкарыстоўваем даныя для забеспячэння нашых паслуг, напрыклад для апрацоўкі пошукавых тэрмінаў у мэтах вяртання вам вынікаў пошуку.
- Падтрымка і паляпшэнне нашых сэрвісаў. Напрыклад, мы можам адсочваць, калі нашы прадукты перастаюць працаваць належным чынам. А веданне таго, якія пошукавыя тэрміны часцей за ўсё пішуцца з памылкамі, дапамагае нам палепшыць функцыі праверкі правапісу, якія выкарыстоўваюцца ў нашых сэрвісах.
- Распрацоўка новых сэрвісаў. Даныя памагаюць нам распрацоўваць новыя сэрвісы. Напрыклад, веданне таго, як людзі арганізавалі свае фота ў першай фота-праграме Google Picasa, дапамагло нам распрацаваць і запусціць сэрвіс Google Фота.
- Персаналізаванае змесціва. Гэта азначае, што мы паказваем вам тое, што, на нашу думку, можа вам падабацца. Напрыклад, калі вам падабаецца глядзець спартыўныя відэа на YouTube, мы можам рэкамендаваць вам для прагляду дадатковыя відэа на гэту тэму.
- Паказ рэкламы на падставе інфармацыі, такой як сайт, на якім вы знаходзіцеся, пошукавыя запыты, якія вы ўводзілі, а таксама ваш горад і краіна.
- Вымярэнне прадукцыйнасці. Мы выкарыстоўваем даныя для вымярэння прадукцыйнасці і для аналізу спосабаў выкарыстання нашых сэрвісаў.
- Сувязь з вамі. Напрыклад, мы можам выкарыстоўваць адрас вашай электроннай пошты для адпраўкі вам апавяшчэння пры выяўленні падазронай дзейнасці.
Як указаць Google, што трэба захоўваць?
Выбраўшы адпаведныя налады, вы можаце ўсталёўваць абмежаванні на даныя, якія мы збіраем, і на іх выкарыстанне. Напрыклад, калі вы не хочаце, каб мы захоўвалі вашу гісторыю YouTube ва Уліковым запісе Google, вы можаце выключыць яе запіс. Калі вы зменіце налады прыватнасці, такія як "Адсочванне дзеянняў", мы адправім вашым бацькам апавяшчэнне аб гэтым. Даведацца больш пра налады прыватнасці
Вы заўсёды можаце праглядаць інфармацыю пра вас і ваш Уліковы запіс Google і кіраваць ёю.
Ці абагульвае Google маю асабістую інфармацыю з іншымі?
Мы не абагульваем вашу асабістую інфармацыю з кампаніямі, арганізацыямі ці асобамі па-за межамі Google, за выключэннем асобных выпадкаў, напрыклад, калі таго патрабуе заканадаўства. Калі мы абагульваем такую інфармацыю, мы прымаем усе меры для яе абароны.
Мы можам абагульваць некаторую асабістую інфармацыю:
- З вашымі бацькамі і сямейнай групай у Google.
- Калі вы ці вашы бацькі даюць нам дазвол ці калі таго патрабуе заканадаўства. Мы можам абагульваць асабістую інфармацыю па-за межамі Google, калі мы лічым, што яе абагульванне можа быць неабходным у наступных мэтах:
- Выкананне любых патрабаванняў прымянімага заканадаўства, нормаў ці юрыдычнага працэсу або абавязковага да выканання запыту ўлад.
- Забеспячэнне выканання Умоў выкарыстання, у тым ліку пры расследаванні патэнцыяльных парушэнняў.
- Выяўленне, недапушчэнне або рэгуляванне іншым чынам праблем з махлярствам, бяспекай або тэхнічных праблем.
- Абарона ад парушэння правоў, прычынення шкоды маёмасці або бяспецы Google, нашых карыстальнікаў або шырокай публікі згодна з патрабаваннямі або дазволамі заканадаўства.
- Для знешняй апрацоўкі. Мы адпраўляем асабістую інфармацыю кампаніям, паслугі якіх мы выкарыстоўваем для апрацоўкі даных у адпаведнасці з нашымі інструкцыямі. Напрыклад, мы выкарыстоўваем знешнія кампаніі, каб яны дапамагалі нам забяспечыць падтрымку кліентаў, і вымушаны абагульваць з імі асабістую інфармацыю, каб яны маглі адказваць на пытанні карыстальнікаў.
Хто яшчэ можа бачыць тое, што я абгульваю, напрыклад фота, паведамленні электроннай пошты і дакументы?
Для некаторых сайтаў і праграм Google, якімі вы карыстаецеся, вы можаце выбраць змесціва, якое хочаце абагульваць з іншымі людзьмі.
Але памятайце пра тое, што іншыя людзі могуць у сваю чаргу абагульваць ваша змесціва, нават у праграмах і на сайтах, якія не належаць Google.
Вы можаце выдаліць змесціва са свайго ўліковага запісу ў любы час, але копіі таго, што ўжо было вамі абагулена, не выдаляюцца.
Добра падумайце, перш чым абагульваць, і абагульвайце толькі з тымі людзьмі, якім давяраеце.
Каб атрымаць больш інфармацыі па гэтых тэмах, чытайце нашу Палітыку прыватнасці.